6 снежня 2025, Субота, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буданаў: Украінскія ўдары наносяць Расіі больш страт, чым усе сусветныя санкцыі

20
Буданаў: Украінскія ўдары наносяць Расіі больш страт, чым усе сусветныя санкцыі

У найважнейшай галіне знішчана 1/5 усяго патэнцыялу.

Страты ад украінскіх атак для РФ значна большыя, чым ад усіх санкцый заходніх краін. Пра гэта заявіў кіраўнік украінскай разведкі Кірыл Буданаў падчас форуму «выСтоим», перадае «Новини.LIVE».

«Калі мы гаворым пра 18, 20, 21% нафтаперапрацоўчай галіны РФ (якая была паражана), то гэта не зусім карэктнае выказванне. Правільна казаць — нафтаперапрацоўка ў катэгорыі «бензін», дзе мы сапраўды нанеслі больш за 20% страт РФ. Гэта вельмі балюча для фінансавага стану краіны, бо гэта 1/5 усяго патэнцыялу», — адзначыў ён.

У той жа час Буданаў падкрэсліў, што трэба разумець: украінскія ўдары па бензінавай галіне ўплываюць на соцыюм, фінансава-эканамічны стан дзяржавы, здольнасць у далейшым планаваць бюджэты і таму падобнае.

«Але на тэмп вядзення вайны гэта, на жаль, істотна паўплываць не можа. Па-першае, ваенная тэхніка працуе ў асноўным на дызельным паліве. Па-другое, Расія — такая краіна, у якой людзі будуць хадзіць пешшу і грызьці хлеб, але ў армію ўсё, што трэба, будзе паступаць. Гэта нам усім трэба ўсвядоміць і шчыра прызнаць», — дадаў кіраўнік ГУР.

У сваю чаргу Буданаў лічыць, што трымаць гэты паказнік на ўзроўні 20% неабходна, а таксама можна павялічыць яго да 30%, што з’яўляецца больш-менш рэалістычнай задачай.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках