Беларусы могуць атрымаць штраф з-за гірляндаў на вокнах
- 8.12.2025, 3:05
За што менавіта?
Набліжаюцца навагоднія і калядныя святы, і многія беларусы ўжо пачалі ўпрыгожваць вокны электрычнымі гірляндамі. У некаторых выпадках за іх усталяванне можа пагражаць адміністрацыйная адказнасць па шэрагу артыкулаў, паведамляе mlyn.by.
Пакарання проста за размяшчэнне яркіх агеньчыкаў на вокнах у Беларусі няма. Дык за што ж канкрэтна могуць аштрафаваць?
Разгледзім некалькі артыкулаў Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Калі гірлянды павесілі на элементы агульнай маёмасці, напрыклад на фасад, вокны пад'езда, без узгаднення з суседзямі або кіруючай кампаніяй, гэта можа быць кваліфікавана як самаўпраўства (арт. 19.1 КаАП).
Акрамя таго, да адміністрацыйнай адказнасці можа прывесці парушэнне правілаў пажарнай бяспекі.
Калі чалавек не выконвае патрабаванні да эксплуатацыі гірляндаў, ён рызыкуе атрымаць штраф. Ідзе гаворка, напрыклад, пра выкарыстанне пашкоджаных вырабаў або выпадкі з перагрузкай сеткі.
Па арт. 21.12 КаАП могуць аштрафаваць за падключэнне святочных агеньчыкаў з парушэннем электратэхнічных нормаў (няспраўная праводка, перавышэнне нагрузкі і да т.п.).
Таксама адказнасць наступае, калі размяшчэнне ўпрыгожванняў парушае патрабаванні да эксплуатацыі жылога будынка (арт. 7.22).
Як выбраць бяспечны дэкор
Пры куплі гірляндаў варта звяртаць увагу на наяўнасць сертыфіката ТР ТС. Выбіраць варта ўпрыгожванні з напружаннем да 25 В.
Лепш пазбягаць устаноўкі, якая перашкаджае агляду вокнаў або шклоачышчальнікам.
І, вядома, важна пераканацца, што размяшчэнне навагодняга дэкору не парушае правілаў пажарнай бяспекі і не патрабуе ўзгаднення з суседзямі або кіруючай кампаніяй.