Дроны паралізавалі працу многіх аэрапортаў Расіі
1- 8.12.2025, 8:11
- 3,998
Ад Валгаграда да Масквы.
РФ падверглася масіраванай атацы беспілотнікаў у ноч на 8 снежня. На тле атакі дронаў прыпынялі працу аэрапорты Валгаграда, Саратава, Тамбова, Пензы, Калугі і Пскова.
Таксама абмежаванні ўводзілі ў маскоўскіх паветраных гаванях — Жукоўскім, Дамадзедаве і Внукаве. На момант публікацыі меры знятыя.
У Растоўскай вобласці мінулай ноччу беспілотнікі атакавалі Чэрткаўскі, Шолахаўскі, Бакаўскі, Мілераўскі і Верхнядонскі раёны. Дроны пашкодзілі ЛЭП, з-за чаго некалькі населеных пунктаў засталіся без святла.