Лётчыкі расійскага бамбавальніка загінулі непасрэдна на авіябазе
12- 8.12.2025, 11:02
- 11,938
Адбылося спрацоўванне сістэмы катапультавання.
У адным з бамбавальных авіяцыйных палкоў учора адбыўся інцыдэнт у самалёце, які знаходзіўся ў сховішчы на стаянцы.
Як паведамляе канал Fighterbomber, адбылося несанкцыянаванае спрацоўванне сістэмы катапультавання.
У выніку пілот і штурман, якія знаходзіліся ў кабіне, атрымалі траўмы, несумяшчальныя з жыццём.
Падрабязнасці здарэння і яго прычыны высвятляюцца. На месцы пачала працу дзяржаўная камісія.