ДАІ абвясціла паляванне на маршруткі
4- 8.12.2025, 11:09
- 1,726
Інспектары пачнуць суцэльныя праверкі па ўсёй Беларусі.
З 8 па 12 снежня Дзяржаўтаінспекцыя правядзе па ўсёй краіне прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне бяспекі перавозак пасажыраў маршрутнымі мікрааўтобусамі, паведамляе ГУ ДАІ МУС.
Нарады ДПС нададуць павышаную ўвагу выпадкам эксплуатацыі тэхнічна няспраўнага транспарту, наяўнасці і стану зімовых шын, выяўленню парушэнняў правілаў манеўравання і абгону, перавышэння хуткасці, праезду на забараняльны сігнал святлафора.
Таксама на асобным кантролі выкарыстанне рамянёў бяспекі і перавозка пасажыраў у адпаведнасці з колькасцю пасадачных месцаў.
— Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуць кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання, якія парушылі ўстаноўлены парадак выпуску кіроўцаў або накіравалі на маршрут тэхнічна няспраўны транспарт, — папярэдзілі ў ГУ ДАІ МУС.