Моцны шторм накрыў Канарскія астравы
1- 8.12.2025, 11:22
- 1,978
Ёсць загінулыя.
У выніку моцных хваляў на ўзбярэжжы вострава Тэнэрыфэ ў Іспаніі ёсць загінулыя і параненыя людзі.
Пра гэта паведаміў урад Канарскіх астравоў.
У выніку шторму загінулі 55-гадовая жанчына, 35-гадовы мужчына і яшчэ адзін мужчына, узрост якога не ўстаноўлены.
Яны загінулі пасля падзення ў ваду з-за моцнага удара хваляў. Усе загінулыя былі турыстамі, у тым ліку італьянец і славак, грамадзянства трэцяй ахвяры не паведамілі.
Як адзначаецца, яшчэ ў адной жанчыны на момант прыбыцця першай дапамогі зафіксавалі прыпынак сэрца, але медыкам удалося яе рэанімаваць. Яе тэрмінова даставілі ў бальніцу.
39-гадовую жанчыну, якая на момант аказання першай дапамогі мела траўму сярэдняй ступені цяжкасці, даставілі ў бальніцу машынай хуткай дапамогі.
Трэці пацярпелы чалавек не меў патрэбы ў шпіталізацыі.