Расіянін, які зняў скуру з жонкі, пайшоў на вайну з Украінай
7- 8.12.2025, 12:01
- 5,114
Забойца заключыў кантракт з Мінабароны Расіі.
Жыхар Бярозаўскага (Свярдлоўская вобласць), які расправіўся з жонкай і зняў з яе скуру, заключыў кантракт з Мінабароны Расіі. Аб гэтым паведамляе Ura.ru са спасылкай на крыніцу, блізкую да следства.
Рафіс Хузін не стаў чакаць рашэння суда па справе і адправіўся на вайну ва Украіну.
Усё адбылося 17 кастрычніка ў прыватным доме на вуліцы Герояў Працы. Па версіі следства, жанчына вярнулася дадому і раскрытыкавала мужа за тое, што ён не прыгатаваў суп. Мужчына раз'ярыўся, схапіў нож і ўдарыў ім жонку, а потым зняў з яе скуру і паспрабаваў расчляніць. Калі ў злачынцы не атрымалася гэта зрабіць, ён схаваў цела ў сараі.
Праз пяць дзён Хузін сам прыйшоў у паліцыю і ва ўсім прызнаўся. На час расследавання яго змясцілі пад варту.