У Беларусі адбудзецца рэпетыцыя ЦЭ
1- 8.12.2025, 13:07
Дата ўжо вядомая.
Выпускнікам у Беларусі ўжо можна рыхтавацца – вядомая дата найбліжэйшага экзамену. Праўда, ён будзе рэпетыцыйны, піша РІКВ.
Ён будзе даступны для ўсіх выпускнікоў 11-х класаў, якія ў 2026-м плануюць здаваць цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ).
Рэпетыцыя ЦЭ дасць абітурыентам магчымасць зразумець, як будзе праходзіць ЦЭ, ацаніць свой узровень ведаў па абраным прадмеце і навучыцца правільна размеркоўваць час на экзамене.
Рэгістрацыя пройдзе з 12 па 17 снежня 2025 года (уключна), а сам экзамен прызначаны на 31 студзеня 2026-га.
«Рэгістрацыю ўдзельнікаў РЦЭ ў сістэме рэгістрацыі ажыццяўляе пункт правядзення РЦЭ сумесна з камісіямі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі», – удакладнілі ў РІКВ.