8 снежня 2025, панядзелак, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі трэнер Рамашчанка звольнены з «Урала»

Беларускі трэнер Рамашчанка звольнены з «Урала»
Міраслаў Рамашчанка

Год таму гэты расійскі клуб звольніў Ганчарэнку.

Кіраўніцтва клуба з Екацярынбурга развіталася з 51-гадовым Міраславам Рамашчанкам, вядомым па выступленнях за зборную Беларусі па футболе, піша smartpress.by.

Пра гэта паведаміла прэс-служба «Урала». Заяўляецца, што дасягнута дамоўленасць аб спыненні працоўных адносін па ўзаемнай згодзе.

Цікава, што «Урал» другі раз падчас сезона змяніў галоўнага трэнера, прычым для гэтага не было бачных падстаў. Пасля чатырох тураў у Екацярынбургу завяршылі супрацоўніцтва з Фёдарам Шчэрбачэнкам, калі каманда займала першае месца ў табліцы другога дывізіёна Расіі. Зараз жа «Урал» таксама ўваходзіў у групу лідараў. З Рамашчанкам клуб быў другім і прэтэндаваў на павышэнне ў класе. З расійскай прэм'ер-лігі, нагадаем, «Урал» вылецеў летам 2024 года, калі з ім працаваў іншы беларус - Віктар Ганчарэнка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках