8 снежня 2025, панядзелак, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэны на расійскую нафту ўпалі да мінімуму з 2020 года

1
Цэны на расійскую нафту ўпалі да мінімуму з 2020 года

Справаздача ўрада РФ.

Сярэдняя цана нафты Urals — галоўнай экспартнай маркі расійскіх нафтавікоў — у лістападзе знізілася да $44,87 за барэль, паведаміла Мінэканомразвіцця РФ.

У параўнанні з кастрычнікам кошт Urals абваліўся на 18%, або амаль на $9 за барэль пасля таго, як нафтавікі былі вымушаныя рэзка павялічыць зніжкі з-за санкцыяў адміністрацыі Дональда Трампа, пад якія трапілі «Роснефть» і «Лукойл».

У параўнанні з пачаткам года ($67,66 за барэль у студзені) цана расійскай нафты абвалілася на 33%, або на $23 за барэль, а яе бягучыя ўзроўні — мінімальныя з лістапада 2020 года, вынікае з даных Мінэканомразвіцця.

Цана нафты ў рублях, ад якой залежыць напаўненне бюджэту, паводле разлікаў Reuters, апусцілася ў лістападзе да 3256 рублёў за барэль — мінімуму з сакавіка 2023 года. Гэта на 35% ніжэй, чым урад заклаў у перагледжаны бюджэт бягучага года, і на 40% менш, чым закладзена ў бюджэт-2026.

З улікам назапашанай інфляцыі рэальная рублёвая цана Urals цяпер знаходзіцца на ўзроўнях часоў кавіду — ніжэй было толькі ў красавіку 2020 года, пішуць аналітыкі MMI.

Абвал нафты абяцае бюджэту «вялікі недабор» нафтагазавых даходаў, папярэджвае эканаміст Ягор Сусін. За студзень–лістапад паступленні сыравінных падаткаў у казну ўпалі на 21% у параўнанні з мінулым годам, або на 2,3 трлн рублёў. У лістападзе спад дасягнуў 34% у гадавым выражэнні, а нафтавых падаткаў бюджэт атрымаў мінімум з мая 2023 года.

Падзенне нафтагазавых «павінна паскорыцца ў студзені, улічваючы дынаміку цэн на нафту і дысконты», указвае Сусін. У пачатку наступнага года правал экспартнай выручкі адчуе і валютны рынак, папярэджвае стратэг «ВТБ Инвестиций» Аляксей Міхеев.

Гэта прывядзе да падзення курсу рубля да 85–90 за долар, лічыць ён: «Зніжэнне цэн на расійскую нафту для курсу рубля негатыўнае. Продажы валюты паводле бюджэтнага правіла не цалкам кампенсуюць гэты эфект».

Першапачаткова Мінфін разлічваў сабраць у бягучым годзе 10,94 трыльёна рублёў нафтагазавых даходаў, аднак пазней знізіў план на 21%, да 8,65 рублёў. План па дэфіцыце бюджэту быў павялічаны амаль у пяць разоў — з 1,2 да 5,7 трлн рублёў. Хутчэй за ўсё, і ў гэтую лічбу «ўпісацца» ўраду не ўдасца, лічыць Яніс Клюге, навуковы супрацоўнік нямецкага Інстытута праблем міжнароднай бяспекі: да канца лістапада Мінфін выдаткаваў 88% закладзенай у бюджэт сумы, а з улікам традыцыйнага снежаньскага ўсплёску выдаткаў дэфіцыт бюджэту можа аказацца на траціну вышэйшы за запланаваны — 3,5% ВУП замест 2,6%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках