8 снежня 2025, панядзелак, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі прадаваць камп'ютарную мыш і клавіятуру

1
У Беларусі забаранілі прадаваць камп'ютарную мыш і клавіятуру

З-за свінцу.

Камп'ютарную мыш і клавіятуру гэтай маркі забаранілі ў Беларусі з-за свінцу. Падрабязнасці агучылі ў прэс-службе Дзяржстандарта.

Пад забаронай апынулася правадная камп'ютарная мыш гандлёвай маркі «Оклік» (мадэль 147М V2). Яе вытворцам з'яўляецца кампанія Nippon Klick Systems Limited (Брытанскія Віргінскія астравы, завод-вытворца ў Кітаі). Пры праверцы ўстаноўлена, што ў згаданай мышы была перавышана дапушчальная канцэнтрацыя свінцу: пры норме не больш за 0,1% яна склала 18,25%.

З гэтай прычыны пад забарону таксама трапіла правадная камп'ютарная клавіятура (мадэль 115М) згаданай маркі. Канцэнтрацыя свінцу склала 24,12% у ўзоры №2 (прыпой). Тавары забаронена ўвозіць і прадаваць у Беларусі з 6 снежня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках