8 снежня 2025, панядзелак, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сем краін ЕС прапануюць перадаць Украіне замарожаныя актывы РФ

Сем краін ЕС прапануюць перадаць Украіне замарожаныя актывы РФ

«Рэпарацыйны крэдыт» палепшыць перамоўную пазіцыю Кіева.

Сем краін Еўрапейскага саюза лічаць, што хуткае прыняцце рашэння аб «рэпарацыйным крэдыце» для Украіны за кошт замарожаных актываў РФ паставіць Кіеў у лепшую перамоўную пазіцыю па мірным пагадненні з Масквой.

Прапанову аб перадачы Украіне часткі замарожаных актываў Расіі агучылі ў лісце да прэзідэнта Еўрапейскага Савета Антоніу Кошты і прэзідэнткі Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен, паведамляе The Guardian. Ліст падпісалі прэм'ер-міністры Эстоніі, Фінляндыі, Ірландыі, Латвіі, Літвы, Польшчы і Швецыі, піша The Guardian.

Палітыкі лічаць, што рэпарацыйны крэдыт з'яўляецца «найбольш фінансава мэтазгодным і палітычна рэалістычным рашэннем і адпавядае фундаментальнаму прынцыпу права Украіны на кампенсацыю за шкоду, нанесеную агрэсіяй». Паводле іх слоў, прыняцце адпаведнага рашэння на саміце на наступным тыдні паставіць Украіну «ў мацнейшую пазіцыю для самаабароны і лепшую пазіцыю для перамоваў аб справядлівым і трывалым міры».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках