Узімку ў Баранавічах зацвіў шыпшыннік
- 8.12.2025, 20:57
Фотафакт.
У снежні ў цэнтры Баранавічаў зацвіў куст шыпшынніка, піша «Наш край». Цвіценне ўзімку нетыповае для гэтай расліны і можа сведчыць пра яе стрэс перад сапраўдным марозам.
Паводле прагнозу сіноптыкаў, тэмпература паветра на гэтым тыдні будзе вагацца ад слабога мінуса да слабога плюса. Сярэднесутачная тэмпература перавысіць кліматычную норму на 3–5°C, што адпавядае лістападу.
У начныя і ранішнія гадзіны захаваецца высокая верагоднасць туманаў і слабых галалёдных з'яў.
