Нелегальныя мігранты спрабуюць прарвацца з Беларусі ў ЕС
4- 8.12.2025, 21:33
- 2,056
Статыстыка за першы тыдзень снежня.
39 спроб незаконнай міграцыі на сваю тэрыторыю з Беларусі зафіксавалі за першы тыдзень снежня суседнія краіны Еўрасаюза, як сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз даных іх памежных службаў.
Латвія спыніла 36 спроб, Польшча — 3, на мяжы з Літвой актыўнасць нелегалаў не фіксавалася.
У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года актыўнасць мігрантаў у лічбах знізілася ў 7,3 раза (тады было 285 спроб).