8 снежня 2025, панядзелак, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі назваў пяць кандыдатаў на пасаду кіраўніка Офіса Прэзідэнта Украіны

3
Зяленскі назваў пяць кандыдатаў на пасаду кіраўніка Офіса Прэзідэнта Украіны

Хто ў спісе?

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі распавёў, каго менавіта разглядае на пасаду кіраўніка Офіса Прэзідэнта. У прыватнасці, сярод кандыдатаў міністр абароны Дзяніс Шмыгаль і міністр лічбавай трансфармацыі Міхаіл Фёдараў, але ёсць праблема з іх заменай на пасадах.

Пра гэта заявіў Зяленскі ў адказ на пытанне журналістаў.

Ён паведаміў, што правёў кансультацыі наконт прызначэння новага кіраўніка ОП. Прэзідэнт адзначыў, што ў яго ёсць варыянты Шмыгаля і Фёдарава, але Рада павінна іх зняць перад новым прызначэннем.

Зяленскі адзначыў, што ў Міністэрстве лічбавай трансфармацыі шмат людзей на замену Фёдараву, аднак з Мінабароны, дадаў ён, усё складаней, бо там пытанне бюджэту і арміі.

— Не ўпэўнены, што Рада здолее знайсці кандыдатуру разам з Кабмінам. Бо яны дагэтуль не могуць знайсці, калі шчыра, — адзначыў лідар краіны.

Трэцім кандыдатам з’яўляецца першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Кісліца, які, паводле слоў украінскага прэзідэнта, вельмі дапамагае ў перагаворным трэку.

Прэзідэнт Украіны дадаў, што двума апошнімі кандыдатамі з’яўляюцца кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Кірыл Буданаў і намеснік кіраўніка ОП Павел Паліса.

— Паліса вельмі добры вайсковец, ён разбіраецца выключна ў гэтым напрамку. Я ўпэўнены, што з часам ён разбярэцца і ў такіх рэчах, але пакуль, мне здаецца, яму крыху гэтага не хопіць, і ён будзе адцягвацца, — сказаў Зяленскі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках