11 снежня 2025, Чацвер, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

TIME: Канфлікты працягваюцца ў рэгіёнах, дзе Трамп абяцаў мір

2
TIME: Канфлікты працягваюцца ў рэгіёнах, дзе Трамп абяцаў мір
Дональд Трамп

Неабходныя рэальныя, трывалыя дамоўленасці

Нягледзячы на гучныя заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра тое, што ён «прэзідэнт міру», большасць яго дыпламатычных ініцыятыў гэтага года аказаліся нядоўгатрывалымі. Эксперты адзначаюць, што поспехі, якімі ён ганарыцца, былі дасягнутыя дзякуючы кароткатэрміноваму ціску ЗША, а не ўстойлівым дамоўленасцям, піша часопіс TIME (пераклад — сайт Charter97.org).

Тайланд і Камбоджа.

Пасля даўніх памежных спрэчак краіны падпісалі пры пасярэдніцтве Трампа Куала-Лумпурскае мірнае пагадненне. Аднак баявыя дзеянні працягнуліся: абмен артылерыйскімі ўдарамі, ракетныя атакі, ахвяры сярод вайскоўцаў і мірных жыхароў. Ужо ў снежні бакі ізноў вярнуліся да поўнамаштабных удараў, а пагадненне апынулася на мяжы зрыву.

Руанда і Конга.

Падпісанае летам мірнае пагадненне прадугледжвала наданне амерыканскім кампаніям прыярытэтнага доступу да кангалезскіх рэдказямельных металаў. Але нават падчас цырымоніі ратыфікацыі лідары дзвюх краін ледзь абмяняліся поглядамі, а неўзабаве пасля гэтага баевікі M23 захапілі новы горад, што Кіншаса назвала парушэннем дамовы.

Ізраіль і Іран.

Кароткая вайна ў чэрвені завяршылася абвешчаным Трампам спыненнем агню, аднак заявы пра «поўнае знішчэнне» ядзерных аб’ектаў Ірана выклікаюць сумневы: МАГАТЭ лічыць, што краіна захавала патэнцыял для стварэння зброі.

Індыя і Пакістан.

Трамп прыпісвае сабе заслугу ў урэгуляванні, аднак Індыя адмаўляе ўдзел ЗША ў перамовах.

Арменія і Азербайджан.

Мірнае пагадненне паміж Арменіяй і Азербайджанам таксама выклікае крытыку, а яго трываласць ставіцца пад пытанне.

Эксперты адзначаюць, што падыход Трампа застаецца аднабаковым, што робіць яго «мірныя» дасягненні надзвычай нятрывалымі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках