На расТВ раптам загаварылі пра каласальныя страты УС РФ на фронце
15- 1.02.2025, 2:00
- 32,970

Прапагандысты рэзка змянілі рыторыку.
Адзін з самых адыёзных прапагандыстаў Крамля Арцём Шэйнін, які горача падтрымліваў вайну супраць Украіны, рэзка змяніў рыторыку. Ён нечакана загаварыў пра каласальныя страты расейскага войска на фронце, адзначае dialog.ua.
Шэйнін намякнуў, што праз вялізныя страты Расея не можа доўгі час прадаўжаць сваю агрэсію супраць Украіны.
«Мы прадаўжаем забіваць адзін аднаго ў вялікай колькасці. І нашы могілкі таксама не тое каб пустуюць. У нас таксама час у гэтым сэнсе не бясконцы. У майго таварыша-аднапалчаніна загінуў пляменнік стрыечны. Яму на момант гібелі было 19 гадоў. Ён у войску тэрміновую службу не служыў праз плоскаступнёвасць. Дык вось, ён са сваёй плоскаступнёвасцю, з якой яго на тэрмінку не бралі, паспеў на кантракт сысці і загінуць. Гэта таксама для тых, хто разумее, сігнал, што часу ў нас таксама не так шмат», – заявіў крамлёўскі прапагандыст.
Сваю палымяную прамову ён агучыў у эфіры дзяржаўнага «Першага канала». А гэта сведчыць, што змена рыторыкі ўзгодненая з Крамлём.
На фоне таго, што адбываецца, упаўнаважаная ў правах чалавека РФ Таццяна Маскалькова выступіла з прамовай пра высакароднае абыходжанне ўкраінскіх вайскоўцаў з жыхарамі Курскай вобласці.