13 студзеня 2026, aўторак, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску сілавікі дзве ночы праводзілі рэйды ў клубах

13
У Менску сілавікі дзве ночы праводзілі рэйды ў клубах

Прайшліся па ўстановах на Зыбіцкай і Кастрычніцкай.

У Менску прайшлі рэйды сілавікоў па ўстановах – шукалі наркотыкі на Зыбіцкай і Кастрычніцкай. Аб выніках акцый, якія праходзілі цягам дзвюх начэй, паведаміла дзяржагенцтва БелТА.

Сілавікі правялі рэйды па «забаўляльных установах, месцах адпачынку моладзі і інтэрнатах». Напрыклад, у адну з начэй з пятніцы на суботу АМАП і кінолаг з сабакам працавалі на вуліцы Зыбіцкай. Адначасова там жа дзейнічалі супрацоўнікі падраздзяленняў барацьбы з эканамічнымі злачынствамі і МНС - правяралі адпаведнасць працы ўстаноў правілам. Людзей надглядалі, правяралі пашпарты, але нічога забароненага не знайшлі.

Затрымалі аднаго мужчыну, які «нецэнзурна лаяўся на адрас праваахоўнікаў, а потым яшчэ і паспрабаваў з кулакамі накінуцца на байца АМАПу». У дачыненні да яго склалі адміністрацыйны пратакол.

У ноч з суботы на нядзелю ўжо на вуліцы Кастрычніцкай да АМАПу далучыўся атрад “Беркут” унутраных войск. У адным з клубаў у 27-гадовага мужчыны была знойдзеная марыхуана ў самакрутцы і ў невялікай шкляной ёмістасці, у заплечніку - курыльная трубка. На пытанне, адкуль марыхуана, ён адказаў, што знайшоў яе ў лесе.

А ў 31-гадовай наведвальніцы клуба знайшлі мефедрон.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках