Трамп даручыў звольніць «левых ідэолагаў» з вайсковых акадэмій ЗША
46- 10.02.2025, 19:26
- 8,366
Ён таксама запэўніў, што ў ЗША будзе «самае моцнае войска ў гісторыі».
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп загадаў неадкладна звольніць чальцоў назіральных радаў амерыканскіх вайсковых акадэмій. Аб гэтым ён напісаў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.
На думку Трампа, амерыканскія вайсковыя акадэміі за апошнія чатыры гады апынуліся пад уплывам «левых ідэолагаў».
«Я загадаў аб іх неадкладным звальненні з наглядальных радаў армейскай, вайскова-паветранай, вайскова-марской акадэмій і Акадэміі берагавой аховы», - паведаміў прэзідэнт.
Ён таксама запэўніў, што ў Злучаных Штатаў будзе «самае моцнае войска ў гісторыі» і гэта пачнецца з прызначэння новых людзей у наглядальныя рады акадэмій.