Беларуска перамагла ў чэмпіянаце Польшчы ў стральбе з лука
1- 17.02.2025, 14:43
- 3,006
Дзяўчына атрымала грашовую ўзнагароду.
14-16 лютага ў Закапанэ прайшоў чэмпіянат Польшчы ў стральбе з лука, піша «Трибуна».
Беларуская лучніца з польскім пашпартам Карына Казлоўская здабыла залаты медаль. Спартоўка прадстаўляла клуб ЛКС «Лучнік» Жывец.
У якасці грашовага ўзнагароджання Казлоўская атрымала 1500 злотых (прыкладна 370 даляраў).