Турэцкі аэрапорт часова закрылі праз паведамленні пра НЛА
- 18.02.2025, 10:39
- 4,482
На радарах аб'ект не абазначыўся.
Аэрапорт турэцкага Газіянтэпа прыпыніў палёты пасля паведамленняў пра неапазнаны аб'ект, які свеціцца. Пра заўважаны ў небе НЛА і закрыццё аэрапорта, піша газета Т24.
Выданне ўдакладняе, што 17 лютага блізу а 22:00 паводле менскага часу ў аэрапорце Газіянтэпа пілоты заўважылі неапазнаны аб'ект, які свеціцца, на вышыні амаль тры тысячы метраў, на радарах НЛА не абазначыўся. Пілоты паведамілі пра гэта дыспетчарам кіравання паветранай плынню аэрапорта.
Паведамляецца, што рэйсы адновяць пасля ідэнтыфікацыі аб'екта. Пакуль дакладнай інфармацыі пра заўважаны аб'ект няма, аднак, паводле версіі Т24, НЛА можа быць беспілотнікам.