Стартавалі перамовы Расеі і ЗША ў Савудаўскай Арабіі
35- 18.02.2025, 10:49
- 20,188
Названы склад дэлегацый.
Дэлегацыі Раскі і ЗША пачалі перамовы ў Эр-Рыядзе ў Савудаўскай Арабіі. Расейскі бок прадстаўляюць памочнік Пуціна Юрый Ушакоў і міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў. Таксама ў перамовах удзельнічае кіраўнік РФПІ Кірыл Дзмітрыеў.
Амерыканскі бок прадстаўляюць дзяржсакратар Злучаных Штатаў Марка Рубіё, дарадца прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў нацыянальнай бяспецы Майк Уолтц і пасланнік Белага дома на Блізкім Усходзе Стыў Уіткоф.
На перамовах таксама ўдзельнічае Савудаўская Арабія — кіраўнік МЗС Фейсал Бэн Фархан Аль Сауд і дарадца ў нацбяспецы Савудаўскай Арабіі Мусаід Бэн Мухамед аль-Айбан.