13 студзеня 2026, aўторак, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Украіна атрымала «казырную карту»

8
Bloomberg: Украіна атрымала «казырную карту»

РФ не можа вярнуць кантроль над Курскай вобласцю

У той час як расейскія войскі працягваюць паступова прасоўвацца на ўсходзе Украіны, Кіеў працягвае трымаць «козыр» у выглядзе Курскай вобласці РФ для магчымага абмену тэрыторыямі на патэнцыйных перамовах.

Пра гэта ў чацвер, 6 лютага, піша агенцтва Bloomberg, падкрэсліваючы, што пасля пачатку аперацыі Сіл абароны Украіны ў Курскай вобласці расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін паставіў перад вайсковым камандаваннем РФ задачу выцесніць украінцаў.

«Праз шэсць месяцаў яны ўсё яшчэ спрабуюць гэта зрабіць», – канстатуюць у Bloomberg.

Такім чынам няздольнасць Пуціна выцесніць УСУ з расейскай тэрыторыі можа набыць дадатковае значэнне, бо прэзідэнт ЗША Дональд Трамп намагае на пагадненні для спынення вайны РФ супраць Украіны.

«Першая акупацыя расейскай тэрыторыі замежнымі вайскоўцамі з часоў Другой сусветнай вайны – гэта асабістая няўдача Пуціна, чый імідж унутры краіны заснаваны на выяве моцнага кіраўніка, які абараняе інтарэсы нацыі», – піша агенцтва.

З таго часу, як УСУ перайшлі мяжу РФ і хутка прасунуліся наперад, расейскія войскі адваявалі толькі палову тэрыторыі, нават з дапамогай тысяч паўночнакарэйскіх жаўнераў, накіраваных у рэгіён.

Уварванне ўкраінскіх войск у рэгіён з насельніцтвам блізу 1 мільёна чалавек і памерам прыкладна з Бельгію стала шокам для расейцаў, наблізіўшы наступствы вайны, якую развязаў Пуцін.

У Bloomberg таксама ўказалі, што незадаволенасць расейцаў тым, што ўлада не змагла іх абараніць, расце. У студзені сотні людзей выйшлі на мітынгі, каб паскардзіцца, што ўлады робяць занадта мала для размяшчэння перамешчаных асоб або пошуку зніклых сваякоў. У той жа час, са слоў навуковага супрацоўніка лонданскага аналітычнага цэнтра Chatham House Мікалая Пятрова, Крэмль разглядае Курск як «рэгіянальную, а не нацыянальную праблему», а «гэта азначае, што спяшацца няма куды».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках