«Пуцін слабее, гэта спародзіць паходы на Маскву»
4- 7.02.2025, 12:11
- 6,652

Ёсць пытанне, на якое Крэмль не можа даць адказу.
Сітуацыя ў Курскай вобласці становіцца ўсё больш непрыемнай для расейскага дыктатара Пуціна. Ёсць пытанне, на якое ён не можа даць адказу.
Пра гэта «24 Каналу» распавёў паліттэхнолаг Барыс Тызенгаўзэн, адзначыўшы, што Пуцін спадзяваўся максімальна хутка ўзяць пад кантроль Курскую вобласць. Канчатковыя тэрміны ўвесь час зрушваліся. Прайшло паўгода - і яму дагэтуль нічога не ўдалося.
У Пуціна праблемы
Як адзначыў Тызенгаўзен, сітуацыя ў Курскай вобласці ўдарыла і па кіраўніку Чачэніі Рамзану Кадыраву. У ягоных падраздзяленнях казалі, што ўсё хутка стабілізуецца. Але ў выніку ім не ўдалося дасягнуць поспехаў.
Ужо потым з’явілася інфармацыя, што Кадыраў павінен быў быць адным з пасярэднікаў, каб наладзіць стасункі з новай сірыйскай уладай. Там таксама няўдача. А далей адбылася гісторыя са збітым азербайджанскім самалётам.
«Чаму ўсе гэтыя гісторыі звязаныя? Бо для аднаўлення Алепа Пуцін мільярды знойдзе. А для Курскай вобласці - не. Таксама апошнім часам Кадыраў моцна намудрыў. Сістэма пачынае трашчаць знутры. Калі адзін са слупоў рэжыму пачынае настолькі жорстка памыляцца і не выконваць місіі, то гэта значыць, што канфлікт непазбежны. Гэта тое, што спараджае паходы на Маскву. Пуцін сапраўды слабее», – сказаў Тызенгаўзэн.
Усякія фанатыкі Пуціна любяць расказваць пра «магутнасць» Расеі. У яе сапраўды ёсць колькасная перавага. Але ёсць пытанне, на якое Пуцін не мае адказаў. І адное з іх - чаму за паўгода Расея не змагла вызваліць Курскую вобласць?