13 сакавiка 2025, Чацвер, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пастаўкі тавараў з Кітая ў Расею рэзка скараціліся

3
Пастаўкі тавараў з Кітая ў Расею рэзка скараціліся

Гэта закранула ўсе важныя сегменты.

Расейскія імпарцёры рэзка скарацілі закуп тавараў у Кітаі ў першыя месяцы 2025 года, паведамілі "Коммерсанту" ўдзельнікі рынку.

Гэта закранула як масавыя сегменты - адзенне і бытавую тэхніку, так і складанае прамысловае абсталяванне. У выніку зменшыліся тэрміны і кошт перавозкі кантэйнераў з КНР у Расею.

Тэрміны ўпалі з двух месяцаў летам мінулага года да трох тыдняў, адзначае дырэктар накіравання мультымадальных перавозак FM Logistic Дзмітрый Сухаверша. У сваю чаргу тарыфы на аўтамабільныя і прамыя чыгуначныя перавозкі з Кітая ў Расею знізіліся на 30%, а на марскія дастаўкі да партоў Далёкага Усходу - на 20%, кажа дырэктар лагістыкі ModernWay Алег Пвлуэктвў.

“Грузаў няма”, - канстатуе прэзідэнтка мытнага брокера КВТ Юлія Шлёнская. Паводле ейных слоў, у сакавіку плынь тавараў з Кітая звычайна расце, але сёлета працягваецца зніжэнне.

"І гэта дзіўна ў святле таго, што і даляр трымаецца даволі нізка (што павінна падштурхоўваць імпарцёраў да закупкі), і кітайскія вытворчасці ўжо практычна цалкам выйшлі на працоўны рэжым", – кажа Шлёнская.

Са звестак Сухавершы, імпарт фешэн-сегмента ў першыя месяцы 2025-га ўпаў на 30-35% у параўнанні з мінулым годам. "Зімовыя калекцыі не распрадалі з-за цёплай зімы, закупляць новыя рэтэйлерам складана з-за высокіх ставак за крэдыты (а закупкі часта ажыццяўляюцца на крэдытныя грошы)", - растлумачыў Сухаверша.

Таксама моцны спад ідзе ў катэгорыях "электроніка і бытавая тэхніка" і "абсталяванне і машыны", кажа заснавальнік VIG Trans Ігар Рабельскі.

Многія расейскія прадпрыемствы прыпынілі закупку прамысловага абсталявання ў Кітаі, пацвердзіў заснавальнік "ТЭК Аператар" Міхаіл Звягінцаў.

"Бюджэт на іх закупку быццам бы сфармаваны, але цяпер на прыняцце пастаноў аб пастаўках накладваюцца многія замежнапалітычныя чыннікі, і пастаўкі прыпыніліся", - растлумачыў ён.

Акрамя таго, паводле яго слоў, тавараплынь знізілася з-за таго, што ў Расею практычна перасталі пастаўляць кітайскія аўтамабілі. У 2023-2024 гадах іх дзель ў кантэйнерных перавозках дасягала 30%, але на гэты момант усе расейскія склады перапоўненыя машынамі з КНР, адзначыў Звягінцаў.

Як доўга працягнецца гэтая сітуацыя, удзельнікам рынку не змаглі выказаць здагадку. Перадумоў для кардынальнай змены трэнду да канца вясны не праглядаецца, хоць у траўні магчыма павелічэнне імпарту, кажа Сухаверша. Пакуль жа ўсе занялі чакальную пазіцыю на фоне падзення курсу даляра, магчымага зніжэння ключавой стаўкі Цэнтрабанка і паслаблення санкцый супраць Расеі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках