Ва Украіне распрацавалі новы метад барацьбы з расейскімі «Шахедамі»
1- 13.03.2025, 11:37
- 5,654

Дакладныя характарыстыкі комплексу і яго перахопнікаў пакуль не раскрываюцца.
Украінская кампанія Aerobavovna распрацоўвае новы комплекс для барацьбы з расейскімі дронамі-камікадзэ «Шахед», выкарыстоўваючы аэрастаты ў якасці носьбітаў FPV-перахопнікаў самалётнага тыпу. Пра гэта паведаміла выданне Frontliner.
Прынцып працы сістэмы палягаюьць у наступным. Аэрастат абсталёўваецца цеплавізійнай камерай, якая выконвае функцыі выяўлення варожых беспілотнікаў. Пасля выяўлення пагрозы робат-перахопнік скідаецца з мацавання на аэрастаце і далей наводзіцца на мэту аператарам.
Дакладныя характарыстыкі комплексу і яго перахопнікаў пакуль не раскрываюцца. Аднак вядома, што аэрастат здольны паднімацца на вышыню да 800 метраў, несці карысную нагрузку да 10 кг і функцыянаваць у любых варунках надвор'я.
Таксама аэрастаты актыўна выкарыстоўваюцца падраздзяленнямі Сіл абароны Украіны ў якасці паветраных рэтранслятараў сувязі, што дазваляе забяспечваць больш стабільную каардынацыю вайсковых дзеянняў у параўнанні з наземнымі сродкамі. Акрамя гэтага, яны могуць выконваць задачы назірання, радыёэлектроннай барацьбы і перахопу беспілотнікаў.
«Мы ўжо два гады працуем над тым, каб аэрастаты лёталі пры ўсялякіх умовах надвор'я. Зараз тэстуем іх у складаных сітуацыях», - распавёў адзін з распрацоўшчыкаў.




