Два беларусы зарабілі больш за $2,6 млн на покерным турніры
2- 13.03.2025, 11:41
- 1,824

Гульні прайшлі ў Паўднёвай Карэі.
Два беларускія гульцы зарабілі больш як $2,6 млн прызавых на турнірах серыі Triton Poker Super High Roller у покеры ў Паўднёвай Карэі. Аб гэтым піша партал triton-series.com.
Аляксей Бойка стаў фіналістам турніру з агульным прызавым фондам на $28,5 млн і ўнёскам на $100 тыс. Ён заняў шостае месца і атрымаў $1,288 млн - гэта ягоны самы вялікі здабытак у кар'еры. Перамог у турніры кітаец Хуан Вэньцзэ, які забраў $5,555 млн.
У іншым турніры з безлімітным холдэмам з унёскам $125 тыс. Мікіта Бадзякоўскі, самы тытулаваны пакерыст Беларусі, стаў трэцім і зарабіў $1,348 млн. Пераможцам гэтай падзеі стаў Пунат Пунсры з Тайланда з прызам амаль $2,6 млн.
Днямі таксама стала вядома, што Мікіта Бадзякоўскі заняў другое месца на турніры Mystery Bounty у рамках Triton Super High Roller Series і здабыў больш за $1 млн.