13 сакавiка 2025, Чацвер, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва будзе пераконваць ЗША не здымаць балючыя для Лукашэнкі санкцыі

3
Літва будзе пераконваць ЗША не здымаць балючыя для Лукашэнкі санкцыі

Яны тычацца беларускага калію.

Літва будзе пераконваць ЗША не здымаць санкцыі з беларускага калію. Так прэм'ер-міністр краіны Гінтаўтас Палуцкас пракаментаваў чуткі аб магчымым змякчэнні санкцый, якія рыхтуе Вашынгтон.

«Сёння беларускі рэжым з-за падаражання лагістыкі і дзейных санкцый не атрымлівае непасрэдна ў бюджэт амаль паўмільярда даляраў ЗША ад экспарту ўгнаенняў. Гэта значная сума, і, калі мы вернем яе ў бюджэт, не думаю, што Літве ці нашаму рэгіёну ад гэтага стане лепш», - падае Delfi словы кіраўніка літоўскага ўрада.

На думку Палуцкаса, зняцце санкцый толькі прынясе новыя праблемы. Менавіта з-за ўвядзення амерыканскіх санкцый супраць "Беларуськалія" літоўская чыгунка адмовілася ад перавозак угнаенняў у порт Клайпеды. У выніку транзіт беларускага калію праз Літву поўнасцю спыніўся.

"Пакуль у нас ёсць NАТО ў якасці галоўнага абарончага парасона, я не чуў, каб ЗША абяцалі выйсці з яго, то ствараць сабе дадатковыя праблемы, фінансуючы тыя рэжымы, якія хочуць ваяваць з краінамі NАТО, дакладна няма ніякага сэнсу", - кажа літоўскі прэм'ер.

Таксама ён нагадаў, што Еўразвяз зараз сутыкаецца з цяжкасцямі пры падаўжэнні санкцый супраць Расеі - іх не падтрымлівае Вугоршчына. Аднак Палуцкас выказаў спадзяванне, што ўдасца знайсці развязанне, каб угаварыць Будапешт або падоўжыць санкцыі без яго ўдзелу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках