17 сакавiка 2025, панядзелак, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 18 сакавіка ў Менску пачнуць абмяжоўваць рух

6
З 18 сакавіка ў Менску пачнуць абмяжоўваць рух

Праз рэпетыцыі вайсковага парада.

З 18 сакавіка ў Менску стартуюць трэніроўкі механізаванай калоны, якая возьме ўдзел у вайсковым парадзе 9 траўня. У сувязі з гэтым у горадзе на працягу пяці тыдняў будуць уводзіць абмежаванні на рух транспарту, паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства абароны.

Трэніроўкі запланаваныя на аэрадроме Ліпкі.

У выніку ранішнія абмежаванні будуць дзейнічаць з 4.50 да моманту перамяшчэння тэхнікі, што зойме прыкладна гадзіну. Тэхніка будзе рухацца па наступным маршруце: вул. Заснавальнікаў - Старынаўская - Ф. Скарыны - вонкавае кольца МКАД - паварот да ДК «Зялёная гавань» - аўтамабільная дарога да аэрадрома Ліпкі.

Увечары абмежаванні пачнуць дзейнічаць з 19:50 і таксама прадоўжацца блізу гадзіны. У гэты час тэхніка будзе вяртацца па маршруце: аэрадром Ліпкі - вонкавае кола МКАД - вул. Ф. Скарыны - Старынаўская - Заснавальнікаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках