У самалёта «Белавія», які ляцеў з Масквы, адмовіла важная сістэма
6- 17.03.2025, 13:14
- 11,370

Камандзір пастанавіў прадоўжыць палёт да Менска.
Уночы 17 сакавіка ў самалёта «Белавія», які вяртаўся з Масквы, адмовіла сістэма папярэджання сутыкнення самалётаў у паветры (TCAS), піша тэлеграм-канал AVIAINCIDENT.
Адмова сістэмы здарылася ў паветры за 75 км на поўдзень ад расейскага Ржэва на вышыні прыкладна на 8 км.
Камандзір пастанавіў прадоўжыць палёт да Менска. Пасадка прайшла ўдала - а 0.35. Дапамога не патрабавалася.