19 сакавiка 2025, Серада, 1:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што здарылася з 16-гадовай дзяўчынай з Койданава, якая памерла пасля курэння вэйпа?

22
Што здарылася з 16-гадовай дзяўчынай з Койданава, якая памерла пасля курэння вэйпа?

Расказалі ейныя сябры.

Жыхары Койданава каторы дзень абмяркоўваюць навіну пра 16-гадовую дзяўчыну, якая раптоўна памерла пасля палення вэйпа ў кампаніі. Усё адбылося яшчэ ў мінулы чацвер, 13 сакавіка, але шырокай грамадскасці пра гэтую гісторыю стала вядома толькі ўчора падчас прэс-канферэнцыі МУС.

Onlíner пагаварыў з адной з сябровак загінулай дзяўчыны, а таксама патэлефанаваў у навучальную ўстанову і інтэрнат, дзе яна жыла. Вось што вядома на сёння.

Учора на прэс-канферэнцыі прадстаўнікі МУС расказалі, што за некалькі хвілін да смерці дзяўчына ў кампаніі сяброў паліла вэйп, раптоўна яна адчула сябе дрэнна, страціла прытомнасць і памерла.

Вучаніца адной з мясцовых школ расказала, што ім пра гэтую трагедыю паведамілі ў мінулую пятніцу, на наступны дзень пасля здарэння.

- Гарадок у нас маленькі: дзве школы, дзве гімназіі і адзін каледж. Ужо на наступны дзень наша класная кіраўніца сабрала ўвесь клас і расказала, што пасля курэння вэйпа памерла дзяўчынка, і прачытала лекцыю [пра здаровы лад жыцця]. Асабіста яе [памерлую дзяўчынку] я не ведала, але расказвалі, што яна тры дні нічога не ела, а калі паліла вэйп, нібыта зацягнулася і, заўважыўшы выхавацеля, затрымала дыханне, а потым страціла прытомнасць і практычна адразу ж памерла…

Журналістам удалося адшукаць адну з сябровак загінулай дзяўчыны. Вось што яна расказала:

— Яна была вельмі шчырай, таварыскай, з усімі хацела сябраваць. Летась паступіла на першы курс, вучылася на повара-афіцыянтку. Жыла ў інтэрнаце, родам была [з іншага горада]. Яна была сіратой, выхоўвалася ў сям'і блізкіх сваякоў. Усё адбылося ў чацвер, гадзіне а восьмай. Яна стаяла ў кампаніі [падлеткаў] каля інтэрната, запаліла [вэйп] і ўпала. Калі прыехала хуткая, ужо нічым нельга было памагчы.

Са слоў сяброўкі, у дзяўчыны былі праблемы з сэрцам.

- Тое, што яна галадала дні тры, праўда. Але яна, выходзіць, нават мне ў гэтым не прызнавалася, хавала. Навошта? Мусіць, як і ўсе дзяўчынкі, хацела быць худой, хоць яна і так была стройнай, прыгожай.

З дзяўчынай развіталіся на мінулым тыдні ў яе родным мястэчку. Пасля трагедыі, расказалі падлеткі, у інтэрнаце праверылі пакоі і нагадалі навучэнцам, што ім нельга выкарыстоўваць і захоўваць у сябе вэйпы.

Дырэктар навучальнай установы, дзе вучылася дзяўчына, каментаваць тое, што адбылося, адмовіўся, але сказаў, што зараз паводле факту смерці навучэнкі праводзіцца праверка.

Адмовіліся ад каментароў і ў інтэрнаце.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках