Пяскоў агучыў час размовы Трампа і Пуціна
10- 18.03.2025, 12:38
- 6,980

Размова пройдзе ўжо сёння.
Размова расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа адбудзецца 18 сакавіка з 16:00 да 18:00 паводле Менска, заявіў прэс-сакратар кіраўніка Крамля Дзмітрый Пяскоў.
У каментары расейскім прапагандыстам з РИА-Новости прэс-сакратар не назваў дакладны час размовы, аднак удакладніў, што гэта адбудзецца з 16:00 да 18:00 паводле менску.
«Мелі месца пэўныя абмеркаванні. Спадар Уіткаф быў у Маскве, і ў Стамбуле былі перамовы, і раней была першая тэлефонная размова двух прэзідэнтаў», - заявіў ён.
Пяскоў таксама дадаў, што «пэўнае разуменне безумоўна ёсць», аднак у Расеі ёсць шэраг пытанняў аб далейшай нармалізацыі стасункаў з ЗША, а таксама наконт вайны, якую яна развязала супраць Украіны.