Трамп пазбавіў дзяржаўнай аховы дзяцей Байдэна
23- 18.03.2025, 14:09
- 7,804

Іх, паводле слоў прэзідэнта ЗША, ахоўваў 31 агент.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пазбавіў дзяржаўнай аховы, якую давала Сакрэтная служба, дзяцей свайго папярэдніка Джо Байдэна - сына Хантэра і дачка Эшлі.
Пра гэта Трамп напісаў у сваёй сацсетцы Truth Social.
Як адзначыў дзеючы амерыканскі прэзідэнт, Хантэр Байдэн "карыстаўся аховай Сакрэтнай службы на працягу доўгага перыяду часу, і ўсё гэта аплачвалі падаткаплацельшчыкі Злучаных Штатаў".
Паводле ягоных слоў, Хантэра Байдэна ахоўвала група з 18 агентаў.
“Паведамляю, што з гэтага часу Хантэр Байдэн больш не будзе карыстацца абаронай Сакрэтнай службы. Аналагічна, Эшлі Байдэн, якую ахоўвалі 13 агентаў, будзе выдаленая са спісу”, - напісаў Трамп.