Трамп і Пуцін скончылі тэлефонную размову
22- 18.03.2025, 19:40
- 15,066

Яна доўжылася больш за дзве гадзіны.
Дыктатар Расеі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп скончылі тэлефонную размову, паведамляе NBC. Яна пачалася блізу 17:00 паводле Менску і прадаўжалася дзве з паловай гадзіны.
Калі размова яшчэ ішла, намеснік кіраўніка апарата Белага дома Дэн Скавіна казаў, што яна «праходзіць добра».
Гэтая тэлефонная размова — другая з моманту вяртання Дональда Трампа ў Белы дом. Папярэдні дыялог паміж прэзідэнтамі Расеі і ЗША адбыўся 12 лютага і працягваўся паўтары гадзіны.