19 сакавiка 2025, Серада, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Нямеччыны прыняў гістарычную пастанову

3
Парламент Нямеччыны прыняў гістарычную пастанову

Бундэстаг ухваліў шматмільярдны фінансавы пакет.

Бундэстаг у аўторак, 18 сакавіка, ухваліў фінансавы пакет, які прадугледжвае шматмільярдныя інвестыцыі ў абарону і інфраструктуру. Пасля складаных перамоваў і шэрагу саступак кансерватыўны блок у складзе Хрысціянска-дэмакратычнага звязу (ХДЗ)/Хрысціянска-сацыяльнага звязу (ХСЗ) і Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны (СДПН) дамогся падтрымкі пагаднення з боку партыі «Звяз-90»/«зялёныя», паведамляе DW.

Супольна яны маюць 520 галасоў у бундэстагу, што на 31 голас больш, чым патрабавалася для большасці на дзве трэці галасоў, неабходнай для ўнясення паправак у Асноўны закон ФРГ.

Канстытуцыя ФРГ замацоўвала «пазыковы тормаз» – механізм, паводле якога ўрад павінен эканомна выдаткоўваць бюджэтныя сродкі і можа выдаткоўваць толькі столькі, колькі зарабляе. Мэта – абавязваць урад выконваць фінансавую дысцыпліну. «Тормаз» не дазваляў больш чым магчыма павялічваць пазыковыя выдаткі дзяржавы.

Цяпер бундэстаг ухваліў рэфармаванне палітыкі, замацаванай у артыкуле 109 Асноўнага закону Нямеччыны. «Тормаз» дазволена аслабіць для выдаткаў на абарону і для патрэбаў федэральных земляў.

Акрамя таго, узгодненае вылучэнне 500 млрд еўраў для спецыяльнага інфраструктурнага фонду.

Лідар ХДЗ і верагодны новы канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мерц 14 сакавіка назваў пакет «выразным пасланнем нашым партнёрам і сябрам, а таксама спаборнікамі, ворагам нашай свабоды: мы здольныя абараніць сябе».

Старшыня СДПН Ларс Клінгбайль таксама ахарактарызаваў пагадненне як магутны стымул для краіны: «Разам у дэмакратычным цэнтры мы заклалі падмурак, дзякуючы якому Нямеччына зноў устане на ногі і зможа абараніць сябе».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках