«Інаўгурацыя» Лукашэнкі пройдзе ў Дзень Волі 25 сакавіка
- 20.03.2025, 15:33
- 4,928

Пра гэта паведаміла прэс-служба дыктатара.
"Інаўгурацыя" Аляксандра Лукашэнкі пройдзе 25 сакавіка. Пра гэта паведамляе ягоная прэс-служба. У гэты дзень беларусы адзначаюць Дзень Волі.
У ЦВК паведамілі, што "інаўгурацыя" павінна прайсці на працягу двух месяцаў пасля "выбараў". Аднак канкрэтную дату, паводле слоў кіраўніка ЦВК Ігара Карпенкі, вызначаў сам Лукашэнка.