22 сакавiка 2025, Субота, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску мужчына хадзіў па пад'ездзе і тузаў дзвярныя ручкі

7
У Менску мужчына хадзіў па пад'ездзе і тузаў дзвярныя ручкі

Відэа з «Менск-Міру».

Што адбываецца па начах у новабудоўлях? Гэта вядома толькі камерам відэаназірання. Паход па чужое дабро днямі арганізаваў сабе 35-гадовы мянчук. Мужчына прыехаў у чужы раён (відавочна, гэта быў «Менск-Мір») і стаў тузаць дзверы ўсіх шматпавярховікаў. Адзін з іх нечакана паддаўся.

Мужчына скарыстаўся неспадзяванай радасцю і пракраўся ў гмах. На дзявятым паверсе ўсё раптам стала як у тумане: на лесвіцы знайшоўся горны ровар. Нічым не прышпілены і не прыматаны. Мянчук паспяшаўся прысвоіць знойдзенае. Апынуўшыся на вуліцы, ён сеў на ровар і пакаціў у невядомыя далечыні.

Зрэшты, супрацоўнікі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РУУС знайшлі аматара чужых ровараў вельмі хутка. «Аператыўнікі ўстанавілі і затрымалі падазраванага, калі ён яшчэ не паспеў пазбавіцца ад выкрадзенага. Ровар коштам амаль 750 рублёў будзе вернуты гаспадару», - удакладняюць у «Міліцыі Менска».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках