У Менску ёсць замак, пра які мала хто ведае
- 20.03.2025, 19:44
- 9,898

Фотафакт.
Аўтар тэлеграм-канала «Минск и минчанин» расказаў пра незвычайны будынак у Менску — цагляную вежу ў двары дома на вуліцы Прытыцкага, 32.
Вежа размешчаная на тэрыторыі былога дзіцячага садка №281, закрытага ў 1990-я гады і пераробленага ў офісны будынак. Асобны будынак быў яго цеплавым вузлом (магчыма, аўтаномнай кацельняй).

Пасля вызвалення ад асноўнай функцыі будынак, імаверна, быў рэканструяваны з ператварэннем яго ў «замак» і надзяленнем новай функцыяй - кавярня. Кавярня працавала як мінімум да пачатку 2010-х, а потым закрылася.

З таго часу вежа пустуе, але пакуль не разбураецца і нават выглядае свежа. Асабліва ў асяроддзі старых панэльных дамоў.
