22 сакавiка 2025, Субота, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байцы УСУ ўзялі расейца ў палон з дапамогай шакаладкі

8
Байцы УСУ ўзялі расейца ў палон з дапамогай шакаладкі

Відэа.

У Харкаўскай вобласці байцы Узброеных сілаў Украіны выкарысталі нечаканую стратэгію для ўзяцця ў палон расейскага салдата. Для гэтага вайскоўцам спатрэбілася шакаладка.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на заяву трэцяй асобнай штурмавой брыгады.

Як паведамляюць у прэс-службе Трэцяй штурмавой, калі расейскі салдат убачыў, як ад скідаў ляцяць галовы ягоных паплечнікаў, ён пачаў прасіць памілавання.

«Так, замест боепрыпасу атрымаў шакаладку, інструкцыю і рушыў за “птушкай”», – паведамілі вайскоўцы.

Дрон вывеў акупанта на ўкраінскія пазіцыі, дзе яго затрымалі і ўзялі ў палон.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках