У Беларусі гараць лясы
5- 21.03.2025, 20:53
- 4,794

У якіх раёнах абмежавалі іх наведванне?
Пацяплела,і беларусы зноў пачалі наводзіць парадак на лецішчах, разводзячы вогнішчы. Выхады на прыроду таксама не абыходзяцца без агню.
Як вынік - толькі за 21 сакавіка працаўнікі лясгасаў ужо некалькі разоў выязджалі гасіць пажары.
"Асіповічы, Капыль, Чачэрск, Смаргонь, Баранавічы, Беразіно - геаграфія лясных пажараў за гэты дзень даволі шырокая", - паведамляе Мінлясгас.
Праз гэта ў Беларусі зноў пачалі ўводзіць абмежаванні на наведванне лясоў.
На момант напісання тэксту, абмежаванні датычыліся 23 раёнаў у Менскай, Гарадзенскай і Берасцейскай абласцях.