УСУ ўзялі населены пункт у Белгародскай вобласці Расеі
5- 24.03.2025, 8:26
- 20,134

Расейцы пакінулі Дзямідаўку.
«Дзямідаўка, Краснаяружскі раён, Белгародская вобласць - знаходзіцца пад кантролем УС Украіны», - пішуць расейскія СМІ.
Cілы, якія абаранялі Дзямідаўку, проста выйшлі з яе. Таксама быў выпушчаны момант размінавання дарогі да населенага пункта.
Іншыя расейскія вайсковыя блогеры пацвярджаюць інфармацыю аб узяцці Дзямідаўкі. Афіцыйна баі за гэты населены пункт пакуль не каментаваліся.