26 сакавiка 2025, Серада, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы па-партызанску святкуюць Дзень Волі

3
Беларусы па-партызанску святкуюць Дзень Волі

Свята жыве нават унутры краіны.

Штогод 25 сакавіка беларусы ладзяць мітынгі, шэсці, канцэрты ды іншыя мерапрыемствы з нагоды Дня Волі. Больш за 30 год акцыі праходзілі ў Менску ды іншых гарадах нават тады, калі гэта было вельмі небяспечна. І сёння, як адзначаюць самі беларусы ў краіне, нават патаемна, але свята ўсё адно жыве.

«Дзень Волі - гэта дзень, калі беларусы распачалі першую спробу абвясціць сваю незалежнасць, заявіць, што мы ёсць, што мы асобная нацыя. І гэта свята, якое мы павінны адзначаць. І калі цяпер у нас няма магчымасці выйсці на вуліцу і прайсціся пад сваім сцягам, бо гэта небяспечна, гэта не значыць, што мы не святкуем. Мы збіраемся на кухні, ладзім свае мерапрыемствы, сустракаемся з сябрамі. Сёння ў думках мы разам з усімі вольнымі беларусамі, дзе б яны ні знаходзіліся. І мы ўсё адно верым, што зможам і пераможам», - расказаў «Белсату» Міхаіл з Менска.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках