Польшча дэпартавала больш за 200 грамадзян Беларусі
- 24.03.2025, 10:21
- 6,398

Яны парушылі законы краіны.
Польшча дэпартавала больш за 200 грамадзян Беларусі (у артыкуле называюцца дзве лічбы - 220 і 240 чалавек), якія пагражалі «бяспецы і грамадскаму парадку», паведамляе Rzeczpospolita.
Яны парушылі законы краіны, былі асуджаныя за самыя разнастайныя правапарушэнні (за бойкі, кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення, перавозку мігрантаў і г. д.).
За два месяцы з Польшчы дэпартавалі больш за 1300 замежнікаў (летась за той жа перыяд выслалі 700 чалавек). Сярод іх найбольш грамадзян Грузіі (260), Беларусі і Малдовы (150). Дэпартавалі больш за 80 украінцаў.
Выданне падкрэслівае, што летась за той жа перыяд з Польшчы дэпартавалі 100 беларусаў. Колькасць дэпартаваных павялічылася пасля праверкі выдачы гуманітарных віз.