У Савудаўскай Арабіі пачаліся перамовы ЗША і Расеі
- 24.03.2025, 10:29
- 2,138

Журналістаў папрасілі пакінуць тэрыторыю гатэля, дзе яны праходзяць.
У горадзе Эр-Рыяд у Савудаўскай Арабіі ў панядзелак, 24 сакавіка, пачаліся перамовы прадстаўнікоў ЗША і краіны-агрэсара Расеі, піша расейскае прапагандысцкае агенцтва ТАСС.
Расейскія СМІ са спасылкай на крыніцу піша, што дэлегацыі ўжо прыбылі на месца сустрэчы і пачалі перамовы. Яны пройдуць у закрытым рэжыме. Журналістаў папрасілі пакінуць тэрыторыю гатэля, дзе праводзяцца перамовы.
Амерыканскую дэлегацыю прадстаўляюць старшы дырэктар Савета нацыянальнай бяспекі Белага дома Эндру Пік і высокапастаўлены чыноўнік Дзярждэпартамента ЗША Майкл Антон.
З боку РФ удзел у перамовах бяруць старшыня камітэта Савета Федэрацыі ў міжнародных справах Рыгор Карасін і дарадца дырэктара расейскай Федэральнай службы бяспекі Сяргей Бяседа.
Раней 24 сакавіка агенцтва Reuters пісала, што ЗША на сустрэчы з прадстаўнікамі Расіі будуць імкнуцца дасягнуць пагаднення аб спыненні агню ў Чорным моры, каб забяспечыць свабоднае суднаходства.