27 сакавiка 2025, Чацвер, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль ліквідаваў «прэм'ер-міністра» ХАМАС

Ізраіль ліквідаваў «прэм'ер-міністра» ХАМАС
Калаж: Інфарматар, Getty Images

Удар быў нанесены з дапамогай высокадакладнага боепрыпасу.

У нядзелю, 23 сакавіка, у выніку авіяўдару войска Ізраіля па поўдні сектара Газа быў ліквідаваны высокапастаўлены чалец палітычнага бюро ХАМАС Ісмаіл Бархум.

Пра гэта паведамляе The Times Of Israel.

Ізраіль паведаміў, што нанёс удар па шпіталі Насера ў Хан-Юнісе на поўдні Газы, у выніку якога загінуў Бархум, якога назвалі "ключавым тэрарыстам ХАМАС". У ХАМАС пацвердзілі ягоную смерць і адзначыла, што ён знаходзіўся на лячэнні пасля раненняў, атрыманых падчас папярэдняга абстрэлу.

Міністр абароны Ізраілю Ёаў Кац, у сваёй заяве прывітаў ліквідацыю Бархума, адзначыўшы, што ён быў "новым прэм'ер-міністрам ХАМАС у Газе, які замяніў Ісама Дааліса, папярэдняга прэм'ер-міністра, ліквідаванага некалькі дзён таму".

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках