26 сакавiка 2025, Серада, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названае патрабаванне ЗША да Расеі на перамовах у Савудаўскай Арабіі

3
Названае патрабаванне ЗША да Расеі на перамовах у Савудаўскай Арабіі

Свае папярэднія абавязанні Крэмль не выконвае.

Сёння ў Савудаўскай Арабіі на сустрэчы з расейскай тэхнічнай камандай амерыканскія дэлегаты запатрабуюць прагрэсу ў пытаннях спынення агню ў Чорным моры і шырэйшага спынення агню на фронце агулам, паведамляе Reuters. Праўда, пастаянныя расейскія паветраныя атакі, якія забіраюць усё больш жыццяў цывільных украінцаў, сведчаць аб тым, што нават умовы "энэргетычнага замірэння", нягледзячы на свае абяцанні, Крэмль не выконвае.

Са звестак агенцтва, каманду з ЗША на перамовах сёння ўзначаліць старшы дырэктар Рады нацыянальнай бяспекі Белага дома Эндру Пік і высокапастаўлены чыноўнік Дзярждэпартамента Майкл Антон. Яшчэ раней у Вашынгтоне адзначалі, што мэтай гэтага раўнда з'яўляецца спыненне агню ў Чорным моры і аднаўленне суднаходства.

Што тычыцца расейскай каманды, то ў яе склад увойдуць былы дыпламат, які з'яўляецца кіраўніком Камітэта Савета федэрацыі ў замежных справах РФ Рыгор Карасін і дарадца дырэктара ФСБ Сяргей Бяседа.

Раней у Bild ужо нагадвалі, што Бяседа - былы шэф Пятай службы, адказнай за абсалютную няўдачу падрыхтоўкі нападу на Украіну.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках