WSJ: Угода Трампа аб мінералах Украіны мае важную загану
6- 24.03.2025, 12:11
- 6,736

Фота: Bloomberg
Рэалізаваць план на практыцы можа быць не так проста.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп даў зразумець, што ён адкрыты для паставак Украіне большай колькасці зброі ў абмен на доступ да мінеральных рэсурсаў краіны. Але рэалізаваць план на практыцы можа быць не так проста, піша The Wall Street Journal.
Як адзначаецца ў публікацыі, многія з мінералаў, якія прадстаўляюць найбольшую цікавасць для ЗША, знаходзяцца ў раёнах, акупаваных Расеяй або якія знаходзяцца пад пагрозай наступу Масквы.
«У выніку доступ да каштоўных украінскіх прыродных рэсурсаў будзе залежаць, прынамсі часткова, ад бітвы за ўсходнюю Украіну, дзе расейскія войскі цяпер прасоўваюцца павольна, але ўпэўнена», - гаворыцца ў артыкуле.
Хоць радовішчы рэдказямельных металаў былі знойдзеныя ў некалькіх частках Украіны, аднак найбуйнейшае вядомае радовішча знаходзіцца на тэрыторыі ля лініі фронту на ўсходзе Украіны, піша WSJ.
Экспэрты выказалі скептыцызм у дачыненні да таго, што некаторыя з украінскіх мінералаў, у тым ліку рэдказямельныя металы, могуць быць здабытыя ў любы час у найбліжэйшай будучыні.
«Самая вялікая хіба гэтага плана ў тым, што большасць запасаў размешчаных ў раёнах Украіны, якія знаходзяцца пад кантролем Расеі ці вельмі блізка да лініі фронту, а гэта азначае, што ніхто не зможа здабываць і перапрацоўваць матэрыялы. Гэтыя актывы будуць цяжкадаступныя без трывалага міру на Украіне. Спынення агню недастаткова», - мяркуе Вольф-Крысціян Паес з Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў.
Акрамя таго, здабыча рэдказямельных металаў каштуе вельмі дорага, а вядомыя радовішчы ва Украіне значна меншыя, чым у ЗША, дадаў Джордж Інгал, коштавы аналітык Benchmark Minerals Intelligence.