The Guardian: ЗША правядуць новыя перамовы з Украінай
- 24.03.2025, 12:58
- 3,900

Пасля сустрэчы з расейцамі.
Амерыканская і расейская дэлегацыі пачалі перамовы ў Савудаўскай Арабіі аб частковым спыненні агню ва Украіне.
Пры гэтым чакаецца, што пасля гэтай сустрэчы адбудзецца яшчэ адзін раўнд перамоў паміж камандамі ЗША і Украіны, піша The Guardian.
Выданне зазначае, што на асобных сустрэчах будуць абмяркоўвацца дэталі прыпынення атак на энэргетычныя аб'екты і цывільную інфраструктуру, а таксама спыненне атак у Чорным моры для гарантавання бяспекі гандлёвага суднаходства.
Уладзімір Пуцін на мінулым тыдні пагадзіўся спыніць удары па энэргетычных аб'ектах Украіны на 30 дзён пасля тэлефоннай размовы з Дональдам Трампам.
Аднак усё яшчэ захоўваецца блытаніна наконт таго, што такое энэргетычная інфраструктура. Таксама Кіеў намагае на пашырэнні абароны на чыгунку і порты, піша выданне.