26 сакавiка 2025, Серада, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гардон: Нянавісць украінцаў да Лукашэнкі зашкальвае

25
Гардон: Нянавісць украінцаў да Лукашэнкі зашкальвае
Дзмітрый Гардон

Журналіст расказаў, як змянілася ягонае меркаванне пра беларускага дыктатара.

У інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону ў 2020 годзе Аляксандр Лукашэнка абяцаў, што ніколі з тэрыторыі Беларусі расейскія вайскоўцы не нападуць на Украіну, аднак гэта здарылася ўжо праз два гады. Раней Лукашэнка быў сярод замежных палітыкаў самым папулярным ва Украіне, зараз жа яго ненавідзяць, сказаў журналіст у эфіры «Белсата».

Тую размову многія ўспрынялі як кампліментарную і легітызацыйную для дыктатара.

Са словах журналіста, ён не чакаў такіх рэпрэсій пасля выбараў і пратэстаў, якія ўспыхнулі:

«Я не чакаў, што ён будзе вычвараць з апазіцыяй, калі пачаліся масавыя пратэсты пасля яго фальшывага абрання ў 2020 годзе. І праз дзён восем ці дзевяць пасля майго візіту ў Менск я затаўраваў ганьбай Лукашэнку, звярнуўся да беларусаў і назваў яго проста вырадкам, бо так здзекавацца са свайго народа можа толькі вырадак. Але ён тройчы вырадак, бо з ягонай тэрыторыі прыйшлі сюды гэтыя оркі праклятыя, і нянавісць да яго і ў мяне, ва ўкраінцаў проста зашкальвае».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках