У адным з раёнаў Менска знікла электрычнасць
1- 24.03.2025, 14:16
- 3,610

Туды накіравалі тры аператыўна-выязныя брыгады электрыкаў.
У Менску ў Сцяпянцы ў панядзелак а 12:15 знікла электрычнасць (“зафіксаваныя перабоі электраэнэргіі”). Туды накіравалі тры аператыўна-выязныя брыгады філіяла "Менскія кабельныя сеткі", паведамляе "Еўрарадыё".
Паведамляецца, што “праблемы” выявілі на вуліцах Анаева, Ваўпшасава, Геалагічнай, Карвата, Радыяльнай, Халмагорскай, Солтыса, у завулках — 2-м Халмагорскім, 2-м Пераходным і Солтыса.
Энэргетыкі спадзяюцца аднавіць энэргазабеспячэнне да 14.15. Прычына здарэння пакуль невядомая.
Папярэдняя аварыя электрасетак у Менску здарылася ў лютым.